У Мінскім аэраклубе ДТСААФ прэзентавалі новы верталёт Robinson-44-Raven

5 октября 2017

У Мінскім аэраклубе ДТСААФ прэзентавалі новы амерыканскі верталёт Robinson-44-Raven. Машыну набылі ў рамках дзяржпраграмы для развіцця верталётнага спорту і авіятурызму. Засваенне гэтай машыны дазволіць беларускім пілотам дамагчыся высокіх вынікаў на турнірах.