На Радаўніцу скароцяць тэрмін выдачы пропускаў у пагранзону і пагранпаласу

4 мая 2021

Тэрмін выдачы пропускаў у пагранзону і пагранпаласу на Радаўніцу скароцяць. У выхадныя з 8 па 11 мая для наведвання могілкаў, размешчаных у пагранічнай паласе, беларусам і замежным грамадзянам неабходна мець пры сабе пропуск. Аформіць яго можна ў тэрытарыяльным органе пагранічнай службы, на ўчастку якога плануецца наведванне пагранічнай паласы. Пры сабе неабходна мець пашпарт. У гэтым выпадку пропуск выдадуць у дзень звароту. Замежным грамадзянам, акрамя таго, неабходна мець пропуск для ўезду ў пагранічную зону, за выключэннем выпадкаў транзітнага праезду. Пры сабе неабходна мець пашпарт і даведку аб месцы пахавання сваякоў.