Па факце пажару ў Будслаўскім касцёле ўзбуджана крымінальная справа

11 мая 2021

Па факце пажару ў Будслаўскім касцёле ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Парушэнне правіл пажарнай бяспекі з прычыненнем шкоды ў буйным памеры". У выніку ўзгарання абрынуўся дах касцёла над цэнтральным нефам. Следчымі прызначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы.

Трагедыя адбылася гэтай раніцай, у момант узгарання ў храме вернікаў не было. Уладзімір Каралёў пабываў на месцы здарэння (відэа).