Піневіч: Колькасць хворых на каранавірус у Беларусі на раніцу 5 снежня складае менш як 3 %

5 декабря 2022

Эпідэміялагічнае становішча, айчынная вакцына ад каранавіруса і іншыя важныя пытанні медыцыны. Сёння гэтыя тэмы былі агучаны ў дакладзе міністра аховы здароўя Прэзідэнту Беларусі.

Дзмітрый Піневіч расказаў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне кантралюецца. Колькасць хворых на каранавірус на сённяшнюю раніцу менш як 3 %.

Зараз, як гэта прынята называць у медыцынскім асяроддзі, спецыялісты чакаюць трыдэмію. Гэта сезон, калі настае час перасячэння віруса грыпу, рэспіраторных захворванняў і каранавіруса. Сістэма аховы здароўя ў гэтым плане ў поўнай гатоўнасці.

Ад кавіду прышчэплены 72 % насельніцтва. Гэта вышэй, чым у Расіі і шэрагу іншых еўрапейскіх краін. 39 % беларусаў таксама зрабілі прышчэпку ад грыпу. Прынятыя ўсе прэвентыўныя меры.

Кіраўнік дзяржавы пачаў размову з фразы "Дзякуй за кавід", падзякаваў медыкам за ўсе намаганні і выратаваныя жыцці падчас пандэміі.

На сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні імпартазамяшчэння - забяспечанасць неабходнымі медыкаментамі і абсталяваннем. Зараз у кантэксце пытанняў бяспекі гэта пытанне нумар адзін - ад медпадрыхтоўкі вайскоўцаў і цывильных асоб да напаўнення аптэчак.

Гаварылі і аб вытворчасці ўласнай вакцыны ад каранавіруса. Пасільную дапамогу тут аказваюць кітайскія партнёры, але і мы ствараем сваю трывалую базу, каб сысці ад імпарту.

Яшчэ адно пытанне, якое ўрад возьме на асаблівы кантроль, - забяспечанасць абсталяваннем і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы медустаноў.

Што датычыцца кадраў, вялізная работа праведзена ў плане мэтавай падрыхтоўкі. 60 % выпускнікоў медыцынскіх ВНУ - у гэтай катэгорыі. Такой стратэгіі будзем прытрымлівацца і надалей.