Пётр Караваеў заўтра правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Століне

6 февраля 2020
Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта праверка выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і эфектыўнасці дзеянняў мясцовых органаў улады па рабоце з насельніцтвам.

Заўтра ў Століне з грамадзянамі сустрэнецца намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення грамадзянскага і сацыяльнага права Галоўнага дзяржаўна-прававога упраўлення Пётр Караваеў.