У найбліжэйшыя суткі бачнасць на дарогах краіны будзе мінімальнай

8 ноября 2017

У найбліжэйшыя суткі бачнасць на дарогах краіны будзе мінімальнай з-за туманаў.

Зрэшты, ужо ў пятніцу з Заходняй Еўропы на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць атмасферныя франты, якія прынясуць дажджы і парывісты вецер. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, ноччу тэмпература апусціцца да мінус 3, днём жа максімальная складзе плюс 9. На трасах магчыма галалёдзіца.

Сіноптыкі канстатуюць, лістападаўская тэмпература на 2 градусы вышэйшая за кліматычную норму. Так што ў найбліжэйшыя дні снег не прагназуецца.