Першы ўраджай зімовых агуркоў сабралі ў гаспадарцы "Світанак"

15 декабря 2023

Першы зімовы ўраджай агуркоў сабралі ў гаспадарцы "Світанак" Кіраўскага раёна. Гэта вынік маштабнай рэканструкцыі цяпліц асаблівымі лямпамі. Дзякуючы ім працэс фотасінтэзу не спыняецца - гэта асаблівасць тэхналогіі круглагоднага вырошчвання.

Калі раней пасадкай займаліся ў апошніх ліках снежня, каб атрымаць прадукцыю да канца зімы, зараз старт у кастрычніку. Усяго ў гаспадарцы - паўтара гектара агуркоў. А першы ўраджай амаль 300 тон.

За год у "Світанку" будуць збіраць па тры ўраджаі агуркоў. Вывучаюць і перспектыву круглагоднага вырошчвання таматаў.