У сталічным парку імя 40-годдзя Кастрычніка вядзецца маштабная мадэрнізацыя

15 апреля 2016

Комплексная рэканструкцыя працягваецца. У сталічным парку імя 40-годдзя Кастрычніка (ля гасцініцы "Пекін") вядзецца маштабная мадэрнізацыя. Пачалася яна яшчэ ў лістападзе. Зараз будаўнікі замяняюць пакрыццё старых пешаходных дарожак. Абновяць і асвятленне, у парку з'явяцца 130 свяцільняў, палова з іх ужо гатовая да падключэння. Таксама плануюць пашырыць тэрыторыю дзіцячай пляцоўкі - размесцяць сучасныя горкі, каруселі і спартыўнае абсталяванне.

Праектам рэканструкцыі прадугледжана захаванне пляцоўкі для выгулу сабак. А цэнтральную частку парку дапоўняць 30 месцаў для адпачынку.