Першы адкрыты злёт навучэнцаў педагагічных класаў прайшоў у сталіцы

18 мая 2016

Вызначыцца з будучай прафесіяй школьнікам дапамагаюць педагагічныя класы. Першы адкрыты злёт навучэнцаў такіх профільных класаў прайшоў у сталіцы. У ім прынялі ўдзел каманды з Віцебска, Магілёва, Мар'інай Горкі і Санкт-Пецярбурга. Пляцоўкай для абмену вопытам стаў адукацыйна-аздараўленчы лагер “Лідар”.

Кіраўнікі школьных дэлегацый, настаўнікі і метадысты падчас круглага стала абмяркоўвалі пытанні прафарыентацыі і дзейнасці педагагічных класаў. Наталля Кузьміцкая працягне тэму.

Акрамя паглыбленых курсаў, настаўніцкія прыёмы.

Вучань педагагічнага дзясятага класа Антон Рабцэвіч упэўнена адчувае сябе ля дошкі ў ролі настаўніка. Ужо 4-ю чвэрць юнак рыхтуе не толькі хатняе, але і класнае заданне. Штотыдзень праводзіць урокі па рускай мове і літаратуры ў пяцікласнікаў.

За працэсам уважліва сочыць Ірына Кузняцова. Настаўнік з 30-гадовым стажам упэўненая: галоўнае ў прафесіі - уменне наладжваць адносіны з дзецьмі.

Выпускнікоў педагагічных класаў - тых, хто вырашыць звязаць жыццё з настаўніцкай дзейнасцю, чакаюць у профільнай ВНУ - педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Дарэчы, ужо зараз пачаўся працэс увядзення ў прафесію. Урокі і метадычныя лекцыі для школьнікаў праводзяць выкладчыкі і нават дэканы факультэтаў.

У сталіцы сёння 10 педагагічных класаў. Асаблівасці і асноўныя аспекты іх работы абмеркавалі падчас круглага стала настаўнікі і метадысты ўстаноў адукацыі, а таксама кіраўнікі каманд першага адкрытага педагагічнага злёту.

Стварэнне педагагічных класаў не толькі павышае прэстыж настаўніцкай прафесіі, але і вырашае пытанне прафарыентацыі. З дзясятага класа вучні мэтанакіравана рыхтуюцца да паступлення. Да таго ж, каб яшчэ больш спрасціць выбар прафесіі для будучых студэнтаў, у працэс навучання ўключаюць і прэзентацыі ўніверсітэтаў. Так, са спецыяльнасцямі выкладчыкаў мовы і фізічнай культуры ў лагеры “Лідар”, дзе адбыўся злёт педагагічых класаў, навучэнцаў пазнаёмілі беларускі фізкультурны і лінгвістычны ўніверсітэты.