Першыя кветкі беларускіх аранжарэй новага сезона паступілі ў продаж

25 февраля 2020
У топе белыя і чырвоныя цюльпаны. З'явіўся і новы трэнд  - камбінаваныя колеры. Фіялетавыя і нават перламутравыя. Як раз да жаночага свята -  8 Марта - кветкаводы Магілёўскай вобласці збяруць ураджай амаль  55 тысяч кветак. З іх большасць - у Бабруйску. Праз пару дзён распусціць бутоны і новая партыя ў Магілёве. 

Кацярына Мароз, галоўны аграном участка азелянення Бабруйскага камунальнага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства:  "Плануем да 8 Марта вырасціць больш як 45 тысяч зрэзаў цюльпанаў. Летась было закуплена 14 гатункаў, усе галандскай селекцыі і ўсе маюць розныя колеры. Зараз у модзе ружовыя цюльпаны, розныя яго адценні".

Рыхтуецца да высадкі і шматмільённы атрад браткоў і віёл. Яны ўпрыгожаць вуліцы гарадоў, як чакаецца, ужо да красавіка.