Дар'я Домрачава - сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па біятлоне

12 февраля 2017

Медаль беларуска заваявала ў найскладанейшых стартавых умовах у гонцы праследавання, сышла на дыстанцыю з 27-й пазіцыі. Зарукай поспеху магла стаць толькі бездакорная стральба. І Даша змагла справіцца з нервамі настолькі, што стала адзінай біятланісткай з группы лідараў, якая адстралялася на нуль. Разам з уражальнай хуткасцю Домрачава сёння была нястрымная для пераважнай большасці саперніц. Наперадзе аказалася толькі немка Лаура Дальмаер. Але біятлонны свет дакладна ўяўляе, хто галоўны герой сённяшняй гонкі. Гэта менавіта Домрачава, якая вярнулася на подыум галоўнага турніру года усяго праз чатыры месяцы і 11 дзён пасля нараджэння дачкі. З бліскучай перамогай Дар'ю Домрачаву павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сёння біятлонны чэмпіянат свету прадоўжыцца мужчынскім пасьютам. Звяртаем вашу ўвагу - прамая трансляцыя на "Беларусь 2" пачнецца ў 16:50. І, вядома, з нецярпеннем чакаем іншыя дысцыпліны з удзелам Домрачавай. Дзякуючы сённяшняму серабру Дар'я забяспечыла сабе месца ў мас-старце. Чакаецца таксама выступленне беларускі ў індывідуальнай гонцы і эстафеце.