Першы тыдзень лістапада будзе незвычайна цёплым

3 ноября 2014

Першы тыдзень лістапада будзе незвычайна цёплым для апошняга месяца восені. Тэмпература паветра з пачатку тыдня будзе паступова павялічвацца. Ноччу ў аўторак чакаецца да мінус 5 градусаў, але днём паветра прагэецца да 7-9 градусаў вышэй за нуль. У сераду прагназуюць да 12 цяпла. Напрыканцы тыдня праз тэрыторыю Беларусі пройдзе халодны атмасферны фронт. Ён прынясе караткачасовыя дажджы і туман, але тэмпература панізіцца толькі на 1-2 градусы.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра:

Лістапад у большай сваёй ступені парадуе нас цёплым і камфортным надвор'ем. Сярэднемесячная тэмпература паветра чакаецца вышэй за сярэднюю кліматычную норму - каля сярэдніх шматгадовых значэнняў.