Скрыжаванне Незалежнасці і Філімонава зменіць звыклы выгляд

5 ноября 2014
Новая транспартная развязка на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава з'явіцца праз тры гады. Дарэчы, пуцеправод будзе двухузроўневы. Так праспект Незалежнасі падымецца больш чым на два метры, а вуліца Філімонава апусціцца амаль на 6. У віртуальнае падарожжа па новай развязцы адправіўся Аляксандр Харавец.

Ромб, канюшына і пятля - усё гэта складаныя часткі будучай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. Алена Веранько - адзін з праекціроўшчыкаў транспартнага збудавання - прызнаецца - такой развязкі ў Беларусі яшчэ не будавалі. З яе уводам знікнуць пастаянныя заторы ў гэтым месцы.
Асноўная частка канструкцый развязкі рамесціцца на эстакадах, а не на зямлі. Пры гэтым адрэзак праспекта Незалежнасці даўжынёй кіламетр паднімуць прыкладна на два метры, а вуліцу Філімонава, наадварот, апусцяць амаль на 6.
Алена Веранько, начальнік дарожнага аддзела УП Мінскінжпраект: Скрыжаванне Філімонава і Скарыны застаецца ў выглядзе светлафорнага аб'екта, левы паварот з Філімонава на вуліцу Скарыны выконваецца праз аднесены левы паварот для таго, каб забяспечыць нармальную прапускную здольнасць гэтых скрыжаванняў.
Аляксей Гаварко, дырэктар УП Мінскінжпраект: Прынятая транспартная схема прайшла апрабаванне. Мы з вамі бачым, што транспартная развязка будзе спраўляцца.
Прастора пад пуцеправодам таксама не будзе пуставаць - тут размесціцца аўтастаянка. А вось звычайных наземных пешаходных пераходаў на развязцы не будзе.
Пешаходы будуць перасякаць праспект па падземных пераходах. Адзін з'явіцца вось тут - за 300 метраў ад станцыі метро Маскоўская. Другі - каля Нацыянальнай бібліятэкі. Акрамя гэтага, пешаходная і веладарожкі пройдуць і над вуліцай Філімонава.
Пешаходны мост у шырыню будзе 9 метраў. Рухаючыся па гэтай эскаладзе, аматары пешаходных і велапрагулак змогуць любавацца краявідамі сляпянскай воднай сістэмы і Нацыянальнай бібліятэкай. А пакуль месца будучай развязкі прыходзіцца аб'язджаць па сумежнай шасціпалоснай дарозе. Пры гэтым рух па Філімонава з боку вуліцы Кедышкі закрыты. Аднак вадзіцелі гатовы мірыцца з часовымі нязручнасцямі. Праехаць з ветрыкам па новай развязцы можна будзе праз тры гады.