Праваслаўных вернікаў з Раством павіншаваў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

7 января 2019

Уладыка правёў галоўную службу ў храме Хрыста Збавіцеля і заклікаў кожнага выявіць у гэтыя дні лепшыя бакі сваёй натуры.

Свята адзначалі шырока і ў Еўропе. Напрыклад, у Македоніі на куццю сем'і збіраюцца падчас традыцыйнай вячэры і абменьваюцца падарункамі, а дзеці пачынаюць калядаваць.

У Сербіі ў святочны дзень Раства прынята спальваць дубовыя галіны.

У прыгарадзе Каіра напярэдадні адкрыўся найбуйнейшы на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы копцкі сабор Раства Хрыстова. Святочныя мерапрыемствы прайшлі там на фоне павышанай бяспекі.