Педагагічныя навацыі - у мінскай гімназіі № 27

30 сентября 2021

Напярэдадні Дня настаўніка ў сталіцы і вобласці ўшаноўваюць прадстаўнікоў адной з самых гуманных прафесій. Педагогаў, якія ўкладваюць у выхаванне і адукацыю падрастаючага пакалення свае веды і душу, павіншуюць і ў сталічнай гімназіі № 27. Установа ганарыцца сваім педагагічным калектывам, які выхаваў нямала лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, уладальнікаў грантаў і дыпломаў Мінгарвыканкама.

Гімназія славіцца выкладчыкамі-наватарамі. Каб пазнаёміцца з імі, навучальную ўстанову наведала Наталля Бардзілоўская.

Педагагічныя навацыі - у сталічных гімназіях

Мультымедыйныя дошкі, анлайн-адукацыйныя платформы, электронны дзённік і журнал, аснашчанасць кабінетаў камп'ютарамі, лакальная школьная сетка. IT-тэхналогіі сёння цалкам кіруюць навучальным працэсам у 27-й сталічнай гімназіі. Адукацыйныя ноу-хау (а такіх прадуктаў з прыстаўкай IT у навучальнай установе паўтары сотні) дапамагаюць педагогам як у падачы матэрыялу, так і ў кантролі ведаў.

Амаль 200-гадовую біялогію падаць, як навуку-эксперымент, як прадмет-пошук, як захапляючую гульню практыкуе настаўніца гімназіі Дар'я Куліковіч. Нават тых дзяцей, хто не звязвае сваю будучыню з навукай аб жывых істотах, педагог натхняе цікавіцца прадметам, і лёгка ім авалодваць. Каб дзяліцца сваімі напрацоўкамі з калегамі і быць адкрытай для вучняў, выкладчык стварыла ўласны блог. Лічбава-адукайцыйных задумак-праектаў у яе нямала!

Спевы - на ўроку матэматыкі? Гэта навацыя ад настаўніцы Вольгі Шалкоўскай. Каб захапіць вучняў дакладнымі лічбамі і ўраўненнямі, педагог з 35-гадовым стажам да навучальнага працэсу падыходзіць творча. ІT - у дапамогу. А эпідэміялагічная сітуацыя падштурхнула Вольгу Іванаўну запусціць анлайн-праект "Матэматыка без пропускаў".

Віртуальныя лабараторыі і трэнажоры, лічбавыя энцыклапедыі і падручнікі - камп'ютарызацыя навучальных устаноў пашырыла магчымасці выкладання і засваення матэрыялу. Але не выкрэсліла з адукацыйнай культуры... кнігу! 

Каб дзецям прывіць чытацкі навык і навучыць правільнаму вымаўленню, у 27-й гімназіі практыкуюць дыферынцыраваны падыход. Аўтары вучэбных методык і дапаможнікаў - самі настаўнікі ўстановы.

"Чытанне па складах", "Хуткае чытанне" - у маіх руках далёка не поўны стос кніг. У якіх новыя педагагічныя распрацоўкі для пачатковых класаў. Іх аўтар - настаўнік з першага па чацвёрты клас гімназіі Фаіна Сушко. Сённяшні дзень падштурхоўвае і яе, і іншых педагогаў да аўтарскіх методык, да напісання сваіх, уласных дыдактычных матэрыялаў.

Сёння педагогі самі пастаянна ўдасканальваюць прафмайстэрства: канкурыраваць з віртуальнай прасторай у падачы інфармацыі зусім няпроста. Але ні гаджаты, ні інтэрнэт не заменяць настаўніцкай любові да дзяцей і жывых узаемаадносін у тандэме "выкладчык-вучань".