Пірацтва на чыгунцы - Украіна становіцца небяспечнай для транзіту і перавозак

4 марта 2022

У сувязі з вялікімі матэрыяльнымі стратамі падчас спецаперацый расійскіх войскаў, прынята рашэнне канфіскаваць беларускія і расійскія чыгуначныя саставы - такую навіну размясціў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" намдырэктара Дэпартамента камерцыйнай работы ўкраінскага прадпрыемства Валерый Ткачоў. Зрэшты, чыгуначныя баталіі пачаліся ўжо некалькі месяцаў назад. Суседка і раней не спяшалася вяртаць пустыя вагоны, а некаторыя прыходзілі са скручанымі дэталямі і аварыйнымі тармазамі. Часта налева ішоў і груз. Дызельнае паліва злівалі проста на пуці. Яшчэ ў снежні 2021-га загаварылі, што Украіна становіцца небяспечнай для транзіту і перавозак на чыгунцы.

Па прыблізных ацэнках, сёння гаворка ідзе пра невяртанне сотні беларускіх чыгуначных саставаў, а агульны лік вагонаў можа перавышаць 5 тысяч.