Паводкавая сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем усіх аператыўных службаў

28 апреля 2013

Асноўная ўвага зараз накіраваная на Гомельскую вобласць. Там падтапіла 30 дамоў  - у Веткаўскім, Рэчыцкім, Добрушскім і Светлагорскім раёнах, а таксама ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. 8 чалавек былі эвакуіраваныя і ў самім Гомелі. Пад вадой апынуліся набярэжная і гарадскі пляж. Цяперашняе разводдзе Сожа можа стаць наймацнейшым за апошнія 30 гадоў. Да небяспечнай адзнакі наблізіліся таксама Днепр, Бярэзіна, Заходняя Дзвіна. Аднак інтэнсіўнасць іх уздыму невялікая.  У той жа час у большасці рэгіёнаў краіны ўзровень вады на рэках пачаў зніжацца. Другой хвалі паводкі ў Беларусі не прагназуецца.  Самая праблемная рака - Прыпяць і яе прытокі  - больш турботы мясцовым жыхарам не стварае. Паводле папярэдніх звестак, вада сыдзе на працягу двух тыдняў. Каля вёскі Мардвін Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці працягваюцца работы па ўмацаванні дамбы на гэтай рацэ.