У ДТЗ у Калмыкіі загінулі 4 беларусы

13 сентября 2019
Смяротнае ДТЗ у Калмыкіі. Чацвёра беларусаў разбіліся ў аварыі. Гэтую інфармацыю пацвердзіла пасольства нашай краіны ў Расіі. Ля пасёлка Адык сутыкнуліся легкавушка і фура. Вадзіцель аўтамабіля Renault і два пасажыры загінулі на месцы, трэці   памёр у бальніцы. Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель дапусціў наезд на жывёлу, у выніку чаго выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося лабавое сутыкненне з грузавіком.