"Паўлінка" для ўдзельнікаў аўтапрабегу

13 марта 2021
У Купалаўскім тэатры давалі "Паўлінку" для сапраўдных патрыётаў Беларусі. Спектакль па-за афішай па жаданні ўдзельнікаў аўтапрабегаў "За адзіную Беларусь!" і актывістаў новага грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі". Гэта быў пяты паказ адноўленага спектакля. Легендарная "Паўлінка" ўпершыню ўбачыла сцэну ў ваенным 1944-м, калі трупа тэатра была ў эвакуацыі ў Томску. З тых часоў менавіта гэтым спектаклем купалаўцы штогод адкрываюць новы сезон.

Адраджэнне "Паўлінкі" 

Сёння спектакль - элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Яго ўзнавілі і амаладзілі за паўтара месяца, калі ў трупу прыйшло маладое пакаленне артыстаў, бо летам з акцёрскага саставу засталіся толькі старэйшыны. Яны і адрадзілі тэатральны код нацыі. 

"Беларусь 3" пакажа абноўленую версію "Паўлінкі" 

Белтэлерадыёкампанія вяла запіс спектакля-легенды, каб мільёны беларусаў змаглі ўбачыць узноўленую "Паўлінку". Трансляцыя спектакля сёння а 19-й гадзіне на тэлеканале "Беларусь 3".