Вучэнне "Славянскае братэрства - 2020" падыходзіць да завяршэння

25 сентября 2020
Міністэрства абароны Беларусі падводзіць папярэднія вынікі сумеснага аператыўна-тактычнага вучэння "Славянскае братэрства - 2020". Сёння манеўры завяршаюцца і падраздзяленні адпраўляюцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Паводле задумы вучэння, органам кіравання і беларускіх, і расійскіх падраздзяленняў прыйшлося вырашаць самае шырокае кола задач ва ўмовах абстаноўкі, якая дынамічна мяняецца . У выніку ўсім атрымалася прадэманстраваць высокую зладжанасць і навучальнасць.

Нагадаем, усяго ў практычных дзеяннях "Славянскага братэрства - 2020" было задзейнічана каля 6 тысяч вайскоўцаў і звыш 500 адзінак баявой тэхнікі. Гэтыя вучэнні сталі самымі маштабнымі за апошнія некалькі гадоў.