Патрыятычнае выхаванне моладзі: абараніць розумы школьнікаў ад атак з тэлеграм-каналаў

13 июня 2021

Сёння як ніколі важна патрыятычнае выхаванне моладзі, бо на грамадскую свядомасць маладых людзей накіравана масіраваная атака з боку дэструктыўных тэлеграм-каналаў, дзе гісторыю старанна спрабуюць перапісаць. А народ, які не памятае сваю гісторыю, не мае будучыні. На базе ГУУС Мінгарвыканкама і УУС адміністрацыі Першамайскага раёна створаны спартыўна-патрыятычны атрад "Героі", дзе са школьнікамі праводзяць мерапрыемствы патрыятычнага выхавання.

Апроч экскурсій па памятных месцах і мемарыяльных комплексах, такіх як Хатынь, "Лінія Сталіна", навучэнцаў чакаюць спартыўныя спаборніцтвы і экскурсіі ў цэнтр бяспекі МНС, а таксама заняткі па дарожнай бяспецы.