Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы стартаваў у БДУ

6 февраля 2024

Двухдзённы патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы стартаваў у БДУ. Яго ўдзельнікі - больш за 60 студэнтаў з Беларусі і Расіі.

Мэта - стварэнне сучаснай платформы для эфектыўнага абмену вопытам і ідэямі па стварэнні моладзевых праектаў, якія дапамогуць захаваць гістарычную памяць. Ключавы этап форуму - прэзентацыя кнігі "Тэрміну даўнасці не маюць. Злачынствы фашызму супраць народаў Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны", падрыхтаваная да друку пры асабістым удзеле дзяржсакратара Дзмітрыя Мезенцава. У выданні матэрыялы крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа, а таксама гістарычныя факты, здольныя праліць святло на падзеі мінулых дзесяцігоддзяў.

У праграме патрыятычнага форуму - круглы стол па пытаннях моладзевай палітыкі, прэзентацыя праектаў і ініцыятыў, якія рэалізуюць у вышэйшых навучальных установах Беларусі і Расіі. У сераду ў планах удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі культурная праграма з наведваннем музеяў.