Пастырскі і навучальны год распачынаюць з верай у сэрцы

27 сентября 2013
У архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі маліліся ў інтэнцыі беларускай моладзі. Узначаліў святую імшу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас набажэнства арцыбіскуп благаславіў маладых людзей на добрую вучобу і заахвоціў да духоўнага развіцця. Падарункам для вернікаў стала выява Дзевы Марыі, якую прывезлі з санктуарыя Маці Божай у французскім Люрдзе. Дарэчы, яна з'яўляецца апякункай моладзі.

Традыцыйна чацвер у архікатэдры - дзень для супольнай малітвы і хрысціянскай навукі для моладзі. Акрамя гэтага іерарх запрасіў юнакоў і дзяўчат на адвентавае чуванне, якое сёлета адбудзецца 14 снежня.