Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька адказаў на пытанні наведвальнікаў сайта медыяхолдынга

26 ноября 2013

У канцы тыдня журы назаве імёны 15 фіналістаў Нацыянальнага адборачнага конкурсу Еўрабачанне-2014. Паводле слоў старшыні журы, кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, зараз ад канкурсантаў паступіла каля 60 заявак. Сярод удзельнікаў - група Нутэкі, Аляксей Грос, Алена Грышанава, Георгій Калдун, а таксама дуэт Макса Лорэнса і Валерыя Дзідзюлі. Нягледзячы на тое што афіцыйна прыём заявак завяршыўся, журы працягвае атрымліваць лісты, пагашаныя 24 лістапада. Яны таксама прымуць удзел у адборы.


Сёння кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька адказаў на пытанні ад наведвальнікаў сайта медыяхолдынга. Якім будзе тэлеканал Беларусь 4? Як стаць вядучым новых праектаў? І на якім канале можна будзе ўбачыць фінал чэмпіянату свету па хакеі наступнага года? Чытайце поўную версію гутаркі на сайце tvr.by ў раздзеле анлайн-канферэнцыя.