Парадная форма беларускіх алімпійцаў у Пхёнчхане будзе з нацыянальным каларытам

17 октября 2017

З нацыянальным каларытам. Менавіта такой будзе парадная форма беларускіх алімпійцаў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.

Канцэпцыі экіпіроўкі для нашай дэлегацыі на зімовыя Гульні прадэманстравалі Прэзідэнту. У распрацоўцы мадэляў актыўна ўдзельнічалі і знакамітыя беларускія дызайнеры.

Людміла Лабкова сумесна з канцэрнам Беллёгпрам стварыла парадную форму ў стылі кэжуал. У ёй пераважаюць светла-шэрыя тоны, чырвоныя аксесуары і дэталі робяць вобраз больш яркім. А Юлія Латушкіна (дарэчы, у яе вопратцы беларускія алімпійцы пакаралі Рыа) разам са швейным атэлье пры Галоўным гаспадарчым упраўленні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта вырашыла апрануць спартсменаў у больш строгім стылі. Арыгінальнасць яе вопратцы дадаюць нацыянальныя арнаменты. Абодва дызайнеры пастараліся раскрыць беларускія традыцыі і актыўна выкарысталі нацыянальныя матывы. За аснову алімпійскай параднай формы для беларускай дэлегацыі вырашана ўзяць варыянт Людмілай Лабковай.

Даручэнне Прэзідэнта - усе прапанаваныя калекцыі парадна-цывільнай формы будуць адшыты і павінны свабодна прадавацца ў беларускіх магазінах. Так, кожны, хто жадае, зможа далучыцца да сусветнай спартыўнай падзеі. Нагадаем, што зімовыя Алімпійскія гульні стартуюць у Паўднёвай Карэі ў лютым.