Дзень нараджэння адзначыла "SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны"

31 августа 2019

Сямейны квэст, флэшмоб і вячоркі ля вогнішча. Дзень нараджэння адзначыла "SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны". Там пражываюць 11 сем'яў, у іх выхоўваюцца больш за 50 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. А сваіх першых выхаванцаў дзіцячая вёска ў Бараўлянах прыняла ў 1995 годзе. За гэты час сямейнае цяпло там атрымалі больш за сотню дзяцей. 

Таццяна Джунеджа, начальнік аддзела па рабоце з карпаратыўнымі партнёрамі МГА "SOS-Дзіцячая вёска": "У кожным домику пражывае адна SOS-сям’я. Дом - гэта сімвал дамашняга ачага, дзе дзеці  зноў набываюць бяспеку,  пачуццё ўпэўненасці ў сабе, любоў і клопат. Гэта тое, што трэба дзецям для іх развіцця і сталення. У кожным доміку жыве SOS-мама. Гэта выхавальнік, фактычна гэта жанчына, якая становіцца новай мамай”.  

Праект, які дае магчымасць адзінокім хлопчыкам і дзяўчынкам жыць у сям'і, у вялікім і ўтульным доме, дзейнічае ў 135 краінах свету. Міжнароднай грамадскай арганізацыі "SOS-Дзіцячыя вёскі" сёлета 70 гадоў.