Парад у беларускай сталіцы выклікаў вялізны рэзананс па ўсім свеце

10 мая 2020
І гэта  не проста словы. Мяркуючы па рэакцыі, многія да канца не верылі, што Беларусь правядзе яго  гэтым знакавым майскім днём. 

Але  інакш і быць не магло! Напэўна, самы дакладны аргумент мы чулі ад Прэзідэнта яшчэ на мінулым тыдні: "Мы не можам адмяніць парад. Яны паміралі дзеля нас". Адкрытае і сумленнае рашэнне ўшанаваць памяць сваіх герояў у Дзень Перамогі стала навіной нумар адзін для многіх СМІ.

Прамую трансляцыю парада Перамогі з Мінска  глядзелі больш чым у 80 краінах. Сярод іх  Расія, Украіна, Германія, Ізраіль, Літва, Польшча, Латвія, Азербайджан, Малдова і іншыя. Наш парад у прамой YouTube-трансляцыі паказаў і вядучы міжнародны тэлеканал Еўраньюс. У анлайн-рэжыме за ўрачыстасцямі ў Мінску назіралі гледачы казахстанскага "Хабара", армянскага "Кентрона", украінскага "Інтэра", узбекскага тэлеканала "УзрэпартТБ". 

Наш парад Перамогі паказаў і найбуйнейшы прыбалтыйскі інфармацыйны партал "Дэлфі". На дзясяткі краін свету сігнал Белтэлерадыёкампаніі трансляваў і Еўрапейскі Вяшчальны Саюз. На працягу ўсяго дня  сюжэты аб мінскім парадзе  выходзілі ў выпусках навін розных тэлеканалаў планеты.

Вялікую цікавасць прамая трансляцыя выклікала і ў інтэрнэт-аўдыторыі. На афіцыйным сайце і ў мабільным  дадатку Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканала "Беларусь 24", а таксама ў сацыяльных сетках і на YouTube-канале Агенцтва тэленавін на гэты момант больш  за 400 тысяч праглядаў. І гэта толькі ў нас, а ёсць яшчэ і нашы калегі з іншых беларускіх тэлеканалаў, якія таксама забіралі нашу трансляцыю. Кадры з Мінска сабралі ля  экранаў гледачоў усіх узростаў і самых розных нацыянальнасцяў. Уражаныя, здаецца, засталіся ўсе без выключэння: ад простых жыхароў да медыйных персон.

Ну а пад YouTube-версіямі парада  проста ўзрыў у  каментарыях. Па-іншаму нават цяжка сказаць. Дзясяткі тысяч водгукаў, падзяк, віншаванняў і пажаданняў, якія дагэтуль працягваюць паступаць. І, мяркуючы па ўсім, пісаць іх будуць яшчэ доўга. На старонцы "Фейсбук" таго ж Еўраньюс пост з трансляцыяй беларускага парада сабраў ужо каля 35  тысяч каментарыяў, больш  за 100 тысяч лайкаў, амаль 60 тысяч карыстальнікаў падзяліліся трансляцыяй у сваіх стужках. А агульная колькасць  праглядаў - амаль чатыры з паловай мільёна. 

Дарэчы, варта зазірнуць на гэтую старонку. Па-першае, каб пераканацца, што кадры з Мінска сапраўды выклікалі сур'ёзны водгук інтэрнацыянальнай аўдыторыі. А яшчэ параўнаць. 

Прыкладна ў адзін час з трансляцыяй парада тут жа, побач, на Еўраньюс  была размешчана навіна пра тое, што ў ЕС адзначылі Дзень Еўропы. Усяго 34 лайкі. Як гаворыцца, адчуйце розніцу.

Ну і зусім не лішняя падстава адчуць гонар за краіну. Паказаць усе каментарыі мы проста не зможам - не хопіць эфірнага часу. А таму раім самім зайсці і прачытаць, бо асобныя СМІ і блогеры, паверце, вам ніколі пра іх не раскажуць. 

Мноства віншаванняў з 75-годдзем Вялікай Перамогі паступіла ў адрас Прэзідэнта Беларусі ад лідараў іншых дзяржаў, вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў. Акрамя пажаданняў міру і росквіту ў кожнай тэлеграме  словы глыбокай падзякі  ўсім ветэранам. Сярод першых прыйшло віншаванне ад Прэзідэнта Расіі  Уладзіміра Пуціна. 

Свяшчэннай датай, якая назаўжды застанецца ў гісторыі як сімвал згуртаванасці і небывалага подзвігу народаў у барацьбе з фашысцкай агрэсіяй, назваў 9 мая 1945  года Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. 

Са святам, якое сапраўды дарагое нам усім, Прэзідэнта і народ Беларусі павіншаваў кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў. 

Графика3 в начитке

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падкрэсліў важны факт: Вялікая Перамога была дасягнута дзякуючы мужнасці, гераічнасці, згуртаванасці і самаадданай працы ўсіх народаў Савецкага Саюза.

Графика4 в начитке

Віншаванняў у Мінск  прыйшло вельмі шмат. Усіх не перачытаць, скажам толькі, што тэлеграмы з цёплымі словамі даслалі ў тым ліку лідары Арменіі, Кыргызстана, Малдовы, Туркменістана і Сірыі.

Зараз перанясёмся ў Брэст. Без яго тэма Вялікай Айчыннай будзе няпоўнай. Тым больш што падстава  выдатная. Тут падыходзіць да завяршэння вялікая гістарычная работа.