Памяць абаронцаў ушанавалі ў Пружанах

7 мая 2020
Памяць абаронцаў ушанавалі сёння ў Пружанах - там знаходзіцца братэрская магіла, у якой пахаваныя 265 чалавек, гэта байцы Чырвонай арміі і партызаны. Большасць з іх загінула падчас вызвалення горада ў 44-м. Агульнымі намаганнямі мясцовыя жыхары аднаўляюць імёны невядомых салдат. Дапамагаюць у гэтым рассакрэчаныя архівы, успаміны старажылаў і інфармацыя ад сваякоў франтавікоў. 

З 265 чалавек невядомымі застаюцца імёны толькі двух абаронцаў, і зараз спецыялісты імкнуцца іх аднавіць.