16 верасня сельскагаспадарчыя кірмашы пачынаюць працу ў Мінску

16 сентября 2023

Шчодры сезон восеньскіх кірмашоў ужо ў Мінску. Галоўная пляцоўка разгорнецца 16 верасня ля "Чыжоўка-Арэны", а гандаль фармату "міні" - у кожным раёне сталіцы. Пакупнікі змогуць набыць бульбу, гародніну, садавіну, а таксама мясную і малочную прадукцыю, саджанцы. Шумець сезонныя кірмашы будуць кожныя выхадныя да канца лістапада. А афіцыйнае адкрыццё - у наступную суботу на пляцоўцы ля Палаца спорту. На гэтай жа лакацыі гандлёвыя рады.

А праз тыдзень стартуюць рэгіянальныя кірмашы ва ўсіх абласцях Беларусі. Так, у Барысаве гандаль разгорнецца 23 верасня, у Маладзечне - 30 верасня.