Памяць загінуўшых ушанавалі ў Брэсцкай крэпасці-героі

22 июня 2017

Сёння Беларусь адзначае журботную дату - пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Галоўныя мерапрыемствы Дня ўсенароднай памяці традыцыйна прайшлі ў Брэсцкай крэпасці-героі, якая першай прыняла на сябе ўдар нямецкіх войскаў.

Ушанаваць памяць загінуўшых сабраліся тысячы жыхароў горада і госці з розных краін былога СССР. Цырымонія пачалася ў 4 гадзіны раніцы з хвіліны маўчання ля Вечнага агню. Пагранічнікі спусцілі на воды Буга вянкі з запаленымі свечкамі. Перадаць атмасферу трагічнага супраціўлення пастараліся ўдзельнікі ваенна-гістарычных клубаў з 11 краін. Яны ўзнавілі ключавыя эпізоды абароны цытадэлі, атаку Матывасяна, тое, як дзяцей і жанчын камскладу бралі ў палон, подзвіг маёра Гаўрылава.