Ацяпленне ў жылых дамах Мінска пачнуць уключаць 10 кастрычніка

8 октября 2016

Халоднае надвор'е з дажджамі прыходзіць у Беларусь. У выхадныя ўначы месцамі будзе ўсяго плюс 2, а з сярэдзіны наступнага тыдня тэмпература прадоўжыць зніжацца з-за халоднага скандынаўскага антыцыклона. Гэтая інфармацыя стала для камунальнікаў вырашальнай. У кватэрах, нарэшце, стане камфортней. Ацяпленне ў жылых дамах Мінска пачнуць уключаць 10 кастрычніка. Цяпло будзе падавацца ў дамы паэтапна. Пасля гэтага сістэмы ацяплення адрэгулююць.