Адкрыты дыялог у фармаце турыстычнага злёту правяла моладзь Брэста

21 мая 2021

На беразе возера Селяхі разбілі вялікі палатачны гарадок. У праграме - спартыўныя гульні, песні ля вогнішча і абмеркаванне важных для горада і вобласці пытанняў. Усяго ў адкрытым дыялогу ўдзельнічаюць каля 300 чалавек (гэта студэнты, школьнікі, навучэнцы каледжаў і прадстаўнікі мясцовай улады). Кожная каманда прапанавала свае тэмы для абмеркавання. Асабліва маладых людзей цікавіла добраўпарадкаванне, узвядзенне  скейт-пляцоўкі ў Брэсце і  працаўладкаванне пасля заканчэння вучобы. Такая форма дыялогу дапамагае моладзі больш актыўна ўключацца ў грамадскае жыццё і ўдзельнічаць  у вырашэнні тых або іншых праблем.

Адкрыты дыялог будзе праходзіць 3 дні - да 23 мая. Самыя канструктыўныя прапановы атрымаюць далейшае развіццё.