Адкрыць уласную справу з мінімальным бюджэтам

28 февраля 2017

Адкрыць уласную справу з мінімальным бюджэтам і знайсці сваю нішу. Першыя крокі ў прадпрымальніцтве зрабілі ўдзельнікі стартап-школы ў Капыли. Перад навучэнцамі мясцовага каледжа выступілі эксперты. Праект ужо збіраў слухачоў у пяці абласных цэнтрах, а зараз упершыню прайшоў на раённым узроўні.

Стартап-школа накіравана на інаватараў, якія плануюць камерцыялізаваць распрацоўку, і на прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. Наступнай пляцоўкай для стартап-школы ў Мінскай вобласці стане Маладзечна.