Асобныя гаспадаркі на поўдні Беларусі пачалі сяўбу ранняй ярыны

24 марта 2021
Асобныя гаспадаркі на поўдні краіны пачалі сяўбу ранняй ярыны - аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко падчас Міжнароднага экспартнага форуму "Беларусь мясная". Што датычыцца цэнтральных і паўночных рэгіёнаў дзяржавы, гатоўнасць да сяўбы там складае больш як 90%. Пры наступленні спрыяльных умоў да пасяўной кампаніі далучацца і іншыя рэгіёны.

V Міжнародны экспартны форум "Беларусь мясная"

Адзначым, што сёлета экспартны форум сабраў больш як 250 удзельнікаў і каля 40 экспертаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Польшчы і Кітая. У аснове - такія пытанні, як вытворчасць і павышэнне якасці мясной прадукцыі, наладжванне кантактаў для пашырэння геаграфіі экспартных паставак.