Аснашчэнне клінік Мінскай вобласці

23 сентября 2020
Аснашчэнне Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы павышае якасць медыцынскага абслугоўвання пацыентаў. Так, высокадакладны камп'ютарны тамограф дазваляе аператыўна ставіць дыягназ. А ў кабінеце ультрагукавой дыягностыкі дзякуючы спецыяльным апаратам выконваецца працэдура скрынінгу анкалагічных захворванняў. Такі кабінет - адзіны ў Мінскай вобласці. На базе бальніцы ёсць цяпер і мабільны медыцынскі комплекс. Побач з вопытнымі медыкамі ў клініцы працуюць маладыя спецыялісты. Для іх  прадугледжана сацыяльная падтрымка. 

Цяпер у бальніцы функцыянуюць 11 аддзяленняў. Сярод пацыентаў не толькі мясцовыя жыхары, але і з іншых раёнаў - Валожынскага, Маладзечанскага і Мядзельскага.