Навучэнцы Александрыйскай сярэдняй школы сёння сустрэліся з алімпійскай чэмпіёнкай Юліяй Несцярэнкай

20 сентября 2018

Навучэнцаў Александрыйскай сярэдняй школы сёння чакаў сюрпрыз. Сустрэча з алімпійскай чэмпіёнкай Афін Юліяй Несцярэнкай. У 2004-м, пакінуўшы ззаду ўсіх суперніц на стометроўцы, Юлія заваявала не толькі залаты медаль, але і неафіцыйнае званне "белая маланка". Аб сваёй кар'еры, любімай трэнерскай працы ў футбольным клубе "Дынама-Брэст" легенда спорту распавяла юным спартсменам. Бо ў Александрыйскай школе праходзяць навучанне і выхаванцы філіяла Акадэміі футбола. Чэмпіёнка пакінула памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей, наведала школу-музей, дзе вучыўся Прэзідэнт. А пасля школьнікі яшчэ доўга не адпускалі спартсменку без сэлфі і аўтографаў.

Самі ж выхаванцы філіяла Акадэміі футбола атрымалі сёння майстар-клас ад знакамітай бягункі.