Восеньскія кірмашы зашумяць у Мінску ў гэтую суботу

12 сентября 2017

Восеньскія кірмашы зашумяць у Мінску ўжо ў гэтую суботу, 16 верасня. Сезон сельскагаспадарчага гандлю працягнецца да канца кастрычніка. Асноўная пляцоўка размесціцца ля спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна". Гандлёвыя рады з гароднінай і садавіной разгорнуцца таксама ва ўсіх раёнах горада. Набыць бульбу, капусту, журавіны, рыбу, кандытарскія вырабы можна будзе ля Палаца спорту 30 верасня, а таксама 1, 7 і 8 кастрычніка.

Свой ураджай у Мінск прывязуць фермеры і сельгасарганізацыі з усіх абласцей краіны. Распачне сезон кірмашоў Віцебская, затым па чарзе эстафету падхопяць астатнія рэгіёны.