Надзвычайнае здарэнне ў Германіі

10 марта 2017

На галоўным вакзале Дзюсельдорфа невядомы напаў на людзей з сякерай. 7 чалавек параненыя. Падазроны затрыманы. Як паведамілі ў паліцыі, гэта 36-гадовы выхадзец з былой Югаславіі, які мае праблемы з псіхічным здароўем. Ён паранены і зараз у бальніцы. Усіх людзей, якія знаходзіліся на вакзале, эвакуіравалі, а сам будынак закрылі на час высвятлення акалічнасцяў здарэння.