Арнітолагі запрашаюць мінчан на дзясятую птушыную экскурсію

26 июня 2018

Адрозніць грака ад галкі і падлічыць вераб'ёў з сініцамі. Арнітолагі запрашаюць мінчан на дзясятую птушыную экскурсію. Удзельнікі прагулкі змогуць убачыць самыя распаўсюджаныя віды і пазнаёміцца з асаблівасцямі іх пражывання. Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, трэба зарэгістравацца на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны".

Правесці час у кампаніі крылатых сяброў можна будзе ў парку 900-годдзя ў гэтую пятніцу.