Арганізатары самай яркай кніжнай падзеі Беларусі абяцаюць насычаную праграму

2 февраля 2017

500-годдзе беларускага кнігадрукавання і яшчэ адзін юбілей - 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы стануць асноўнымі тэмамі міжнароднага кніжнага кірмашу, які з 8 лютага збярэ ў Мінску аўтараў і выдаўцоў з усяго свету. Больш за тры сотні семінараў, вялікіх форумаў і нефармальных сустрэч - арганізатары самай яркай кніжнай падзеі краіны абяцаюць насычаную праграму на працягу чатырох дзён (менавіта столькі прадоўжыцца кірмаш). Акрамя таго, у гэты час у Мінску ўзнагародзяць лепшых аўтараў па выніках літаратурных конкурсаў 2016 года. Як плануецца, абмяркуюць на выставе і распаўсюджванне беларускіх кніг за мяжой.

Ігар Луцкі, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі:

"Зараз будзе магчымасць пагаварыць з нашымі калегамі, выдаўцамі з Вялікабрытаніі ў тым ліку, каб прасунуць гэтае пытанне. Паказаць магчымасці беларускага кнігавыдавецтва, расказаць пра творы беларускіх пісьменнікаў для таго, каб гэтую тэму развіваць і прасоўваць беларускую кнігу не толькі ў нас, у рускамоўным сегменце, але і з выкарыстаннем іншых моў свету".

У 2016 годзе ў нашай краіне выпушчана дзевяць з паловай тысяч найменняў кніг, больш за тысячу - на беларускай мове. Многія з іх будуць экспанавацца на міжнароднай выставе, уваход на якую будзе свабодны.