Ордэн Маці атрымалі 32 шматдзетныя матулі беларускай сталіцы

1 июля 2019

У падзяку за цеплыню і клопат. Ордэн Маці сёння атрымалі 32 шматдзетныя матулі сталіцы. У іх сем'ях  мінімум пяцёра дзяцей. Узнагароду уручыў мэр Мінска ў гарадской ратушы. Многія жанчыны, якія сёння атрымалі ордэн Маці,  паспяхова  сумяшчаюць мацярынства і кар'еру. Працуюць эканамістамі, настаўнікамі, менеджарамі, а таксама маюць свой бізнес.

Сёння ў сталіцы больш за 15 тысяч  шматдзетных  сем'яў, дзе выхоўваюць амаль 50 тысяч дзяцей. Штогод колькасць  такіх  сем'яў павялічваецца на тысячу.