Акцыя Лета з добрай кнігай стартавала ў Мінску

3 июня 2014

Прэзентацыя кніг, майстар-клас на тэму Я малюю лета, гульнявы калейдаскоп Мы сустракаем лета, а таксама аўтограф-сесія з вядомымі беларускімі пісьменнікамі. Арганізатары акцыі раяць пасябраваць з кнігай і ўзяць яе ў якасці спадарожніка на летні адпачынак.


Алесь Карлюкевіч, дырэктар - галоўны рэдактар Выдавецкага дома Звязда: Акцыя Лета з добрай кнігай праходзіць па нашай краіне, па самых розных адрасах, у розных гарадах, пасёлках, аграгарадках, у розных бібліятэках і на адкрытых пляцоўках. Мы спадзяемся, что тыя, хто прыйшоў у парк Горкага, знойдуць не толькі забавы, але і прыйдуць па цікавую кнігу, якую будуць чытаць гэтым летам.


Антон Лойка, валанцёр: Літаратура вельмі карысная. Сёння вельмі шмат гаворыцца пра тое, што моладзь не чытае, моладзь не імкнецца да адукацыі. Я лічу, гэта няпраўда, таму што я бачу, як шмат маіх сяброў - студэнтаў мінскіх ВНУ - чытаюць, усе гэтыя людзі, якія сёння прійшлі, таксама чытаюць.


Акцыя будзе доўжыцца ўсё лета і завершыцца 7 верасня - у Дзень беларускага пісьменства ў Заслаўі.