Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены сёння ў сталіцы

4 июня 2018

У некаторых раёнах прайшоў моцны дождж. Месцамі магчымы навальніцы, ліўні і град. Парывы ветру могуць дасягнуць 15-20 метраў за секунду.

Увогуле атмасферны фронт прынясе з сабой прахалоду на некалькі дзён. Тэмпература паветра ў Мінску і вобласці крыху панізіцца. Удзень - 15–20 цяпла. Ноччу слупкі тэрмометраў апусцяцца да 2-7 градусаў вышэй за нуль. Па паўночнай частцы вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Нагадаем, падчас моцных ападкаў не варта спускацца ў падземныя пераходы. Машыну лепш не паркаваць паблізу дрэў. А падчас руху вытрымліваць дыстанцыю і не перавышаць хуткасць.