Лукашэнка: У Расіі няма такіх рэгіёнаў, на якія нельга было б абаперціся

28 июля 2022

Гатовыя да актыўнага супрацоўніцтва! У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт сёння сустракаецца з дэлегацыяй Пермскага краю.

Супрацьстаянне санкцыям - курс на імпартазамяшчэнне, узмацненне прамысловай кааперацыі і паслядоўнае павелічэнне гандлю. Такія задачы ставяць перад сабою  абодва бакі. Дэлегацыя расійскага рэгіёна на чале з губернатарам Дзмітрыем Махоніным з візітам у Мінску прабудзе некалькі дзён. Зараз тры сотні кампаній з гэтага рэгіёна пастаўляюць прадукцыю ў Беларусь. Гэта тавары хімічнай і машынабудаўнічай галін, а таксама драўніна. Звыш 220 беларускіх прадпрыемстваў з'яўляюцца імпарцёрамі. 

Гасцей цікавіць усё: ад тэхналогій да паставак тэхнікі. У наступным годзе  сталіца краю адсвяткуе 300-годдзе. І, вядома, кіраўніцтва маштабна рыхтуецца да гэтай падзеі. Каласальныя змяненні чакаюць саму Перм: рэканструкцыя вуліц, грамадскіх месцаў, паркаў, устаноў культуры, медыцыны і дарожнай інфраструктуры. Улічваючы аб'ёмы задач, нашы спецыялісты могуць аказаць дапамогу ў праектаванні і будаўніцтве.

Візіт дэлегацыі Пермскага карю: перамовы ва ўрадзе і наведванне прампрадпрыемстваў

Сёння ў дэлегацыі адбудуцца і перамовы ва ўрадзе. Рэгіён зацікаўлены ў пастаўках прадукцыі машынабудавання, таму госці, у тым ліку, наведаюць "Амкадор". Будзе і сустрэча з кіраўніцтвам Беларуськалія. Заўтра праграма не менш насычаная. Плануюцца перамовы ў Мінпраме і наведванне Мінскага аўтамабільнага завода.