Небяспечная сітуацыя на вадаёмах: нетрывалы лёд

18 марта 2021

Кантрасты надвор'я прывялі да небяспечнай сітуацыі на вадаёмах

З-за частай змены мінуса на плюс знізілася таўшчыня лёду. Пры гэтым крохкае крышталёвае пакрыццё не спыняе некаторых аматараў рыбнай лоўлі. Ратавальнікі фіксуюць усё больш выпадкаў, калі людзі ідуць пад ваду. Каб прадухіліць статыстыку па надзвычайных сітуацыях,  супрацоўнікі Асвода павялічылі колькасць прафілактычных рэйдаў. Раяць увогуле адмовіцца ад выхаду на лёд.

Васіль Разганаў,  начальнік выратавальнай станцыі "Дразды" Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД: "В настоящее время, когда лёд достаточно обманчивый и много промоин, не везде можно добраться пешком или на лодке. Поэтому для спасения людей и предназначена эта техника. (А насколько быстро она может приехать на помощь? Какая скорость, технические параметры? Вообще данная "Пиранья" развивает скорость до 150 км/час. Поэтому максимально быстро мы можем приехать на место - и оказать помощь людям".

Бяспеку на сталічных акваторыях зараз кантралююць дзве такія "Піранні"

Для параўнання,  калі рыбак праваліўся пад лёд за кіламетр ад берага,  дарога да яго зойме каля 6 хвілін. На такой жа аэралодцы - усяго адну.