У сталіцы фарміруюць стабфонд на міжсезонны перыяд - колькі тон вітаміннага багажу ўжо нарыхтавана

3 ноября 2021

Сабраны ўраджай агародніны і садавіны закладваюць на зіму.  У сталіцы працягваецца фарміраванне стабфонду на міжсезонны перыяд.  Напалову завершана закладка бульбы - гэта амаль паўтары тысячы тон. Цалкам выканалі план па нарыхтоўцы яблыкаў - больш за 800 тон вітаміннага багажу. Склады з агароднінай запоўненыя пакуль на чвэрць: капусты нарыхтавана 220 тон, морквы і  цыбулі - амаль 200. Ва ўсіх сховішчах створаны неабходны мікраклімат для захоўвання восеньскага ўраджаю.  

Сховішча для агародніны цалкам запоўняць да сярэдзіны лістапада. Сёлета аб'ём стабфонду Мінска павялічылі амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам. Гэта дапаможа забяспечыць бесперапынны гандаль сельгаспрадукцыяй у міжсезонны перыяд.