ААН: Пандэмія можа прывесці да глабальнага недахопу прадуктаў

10 июня 2020
Глабальны дэфіцыт ежы пагражае чалавецтву з-за пандэміі - аб гэтым паведаміў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Ужо больш як 800 мільёнаў чалавек на планеце не даядаюць на фоне праблем з дастаўкай прадуктаў, што ўзніклі з-за абмежаванняў пандэміі, і гэтыя лічбы будуць расці. ААН заклікае краіны пашырыць меры сацыяльнай дапамогі для ўразлівых пластоў насельніцтва і ўзмацніць падтрымку вытворчасці.