Кандыдаты на пасаду прэзідэнта Францыі прымуць удзел у вялікіх тэледэбатах

4 апреля 2017

Усе 11 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Францыі сёння прымуць удзел у вялікіх тэледэбатах. Да выбараў - меней за тры тыдні. Сітуацыя на палітычным полі краіны застаецца інтрыгуючай. Стабільная пазіцыя кіраўніка "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен. Яе галоўны сапернік - лідар партыі "Наперад!" Эмануэль Макрон.