Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з экс-прэзідэнтам Кыргызстана Курманбекам Бакіевым

6 августа 2019
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са сваім сябрам і калегам, экс-прэзідэнтам Кыргызстана Курманбекам Бакіевым. Падстава для размовы аказалася больш чым прыемнай. Напярэдадні Курманбек Саліевіч адзначыў 70-гадовы юбілей. Беларускі лідар цёпла павіншаваў госця ў Палацы Незалежнасці і паднёс сімвалічныя падарункі. Карціна "Паляванне качэўнікаў з беркутам" – зборны вобраз, у якім і нацыянальныя асаблівасці, і этнічны каларыт кыргызскага народа. Асаблівы сімвал у светаўспрыманні качэўнікаў - стэпавы арол або беркут.

Таксама ў падарунак  корцік і букет беларускіх кветак. Ля рабочага кабінета беларускага лідара Аляксандр Лукашэнка і Курманбек Бакіеў спыняюцца каля дзяржаўных флагаў Беларусі і Кыргызстана. Сімвалы, праўда, не ў звыклым выкананні - гэта галаграмы. Спецыяльны праектар быў прэзентаваны адной з кампаній-рэзідэнтаў падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Парка высокіх тэхналогій. Пасля заканчэння віншавальнай часткі Аляксандр Лукашэнка і Курманбек Бакіеў правялі рабочую сустрэчу, абмеркаваўшы актуальныя пытанні.