Анлайн-канферэнцыя cа Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам ужо сёння ў 11:00

8 мая 2015

Найбуйнейшы медыяхолдынг краіны падводзіць вынікі і прымае віншаванні. Напярэдадні працаўнікі радыё, тэлебачання і сувязі Беларусі адзначылі прафесійнае свята. Якія планы на новы год, якія праекты сапраўды годныя прэміі "Тэлевяршыня" і калі плануецца стварэнне новых тэлеканалаў. На гэтыя і іншыя пытанні сёння ў рамках анлайн-канферэнцыі з 11:00 да 12:00 адкажа Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Задаць пытанне можа кожны, дастаткова запоўніць простую форму на нашым сайце tvr.by.